21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

Ужо амаль чвэрць стагоддзя 21 лютага ў свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

Міжнародны дзень роднай мовы – гэта яшчэ адна нагода кожнаму беларусу задумацца аб лёсе нашай мовы,  аб тым багацці, якім мы валодаем ужо толькі таму, што нарадзіліся і жывём на Беларусі. Адзiн дзень – гэта, канешне, нiшто, але ж трэба з нечага пачынаць! 

У нашай установе адукацыі прайшлі тэматычныя заняткі, на якіх хлопчыкі і дзяўчынкі бліжэй пазнаёміліся з беларускай культурай, слухалі вершы і творы беларускіх пісьменнікаў, малявалі малюнкі па змесце вядомых беларускіх казак.

"Ці пачуюць нашыя дзеці мову нашых славутых продкаў, залежыць толькі ад нас!"

 

поделиться в:
Меню раздела